Грамадазнаўства, 10 класс, Данілаў А.М., Палейка А.А., Кушнер Н.В., 2020

Грамадазнаўства, 10 класс, Данілаў А.М., Палейка А.А., Кушнер Н.В., 2020.

   У дадзенай кнізе мы працягнем нашу размову пра чалавека, грамадства і дзяржаву. У мінулым годзе асноўны акцэнт рабіўся на вывучэнне свайго ўнутранага свету, міжасобасных адносін, узаемадзеяння з дзяржавай, дыялогу культур. Мы з вамі паглыбляліся ў свет уласных унутраных перажыванняў, спрабавалі навучыцца чуць сябе, разумець людзей, якія знаходзяцца побач. Тэта дазволіла нам адчуць дачыненне да спраў і клопату сваёй сям’і, калектыву, грамадства, дзяржавы, зразумець і ўзяць на сябе ўласную адказнасць за мір і згоду на Зямлі, бяспечнае існаванне.

Грамадазнаўства, 10 класс, Данілаў А.М., Палейка А.А., Кушнер Н.В., 2020


Сферы жыцця грамадства і сацыяльныя інстытуты.
Грамадства як устойлівая сістэма адносін паміж людзьмі складаецца з падсістэм, якія называюць сферамі грамадскага жыцця. Звычайна вылучаюць чатыры сферы: сацыяльную, эканамічную, палітычную, духоўную. Сферы жыцця грамадства — тэта не замкнёныя сістэмы, якія насяляюць розныя людзі, а адносіны адных і тых жа людзей у сувязі з рознымі бакамі іх жыцця. У кожнай са сфер грамадскага жыцця фарміруюцца спецыфічныя сацыяльныя інстытуты, з дапамогай якіх адносіны ў грамадстве набываюць устойлівы характар, упарадкоўваюцца і сістэматызуюцца. У дадзеным сэнсе сацыяльны інстытут падобны да паняцця «правілы гульні».

У сучаснай сацыялогіі пад сацыяльным інстытутам разумеюць форму арганізацыі сумеснай жыццядзейнасці людзей. Яе існаванне выклікана неабходнасцю задавальнення сацыяльных, эканамічных, палітычных, культурных ці іншых патрэб грамадства. Сацыяльныя інстытуты могуць уплываць на паводзіны людзей з дапамогай устаноўленых правіл, норм, санкцый.

Сям’я, вытворчасць, рэлігія, адукацыя, уласнасць, войска, дзяржава — тэта фундаментальныя сацыяльныя інстытуты, якія ўзніклі ў глыбокай старажытнасці і якія існуюць у цяперашні час. Кожны інстытут выконвае строга прадпісаную функцыю: абараняе, вырабляе, навучае і г. д.

ЗМЕСТ.
Уводзіны.
I. Сацыяльная сфера грамадства.
§1. Грамадства як сістэма.
§2. Сацыяльная структура грамадства.
§3. Сацыяльныя статусы, ролі і мабільнасць.
§4. Сацыяльная камунікацыя.
§5. Сацыяльныя працэсы і змяненне грамадства.
Абагульненне па раздзеле «Сацыяльная сфера грамадства».
II. Палітычная сфера грамадства.
§6. Палітыка і яе роля ў грамадскім жыцці.
§7. Дзяржава ў палітычнай сістэме.
§8. Дэмакратыя.
§9. Прававая дзяржава і грамадзянскае грамадства.
§10. Палітычныя ідэалогіі.
§11. Палітычныя партыі і грамадскія аб’яднанні Абагульненне па раздзеле «Палітычная сфера грамадства».
III. Эканамічная сфера грамадства.
§12. Эканоміка і яе роля ў жыцці чалавека і грамадства.
§13. Уласнасць і даходы
§14. Грашова-крэдытная сістэма.
§15. Рынак: попыт, прапанова, цана.
§16. Канкурэнцыя і яе роля ў эканоміцы.
§17. Фінансавая сістэма грамадства.
§18. Дзяржава і эканоміка.
Абагульненне па раздзеле «Эканамічная сфера грамадства».
IV. Духоўная сфера грамадства.
§19. Мараль.
§20. Рэлігія.
§21. Філасофія.
§22. Навука.
§23. Адукацыя.
Абагульненне па раздзеле «Духоўная сфера грамадства».
Выніковае абагульненне.
Заключэнне.
Асноўныя паняцці.
Памяткі.
Пытанні для аналізу медыяпрофілю персоны На што неабходна звярнуць увагу пры чытанні навін (як распазнаць фейкі).
Як адрозніць факты ад меркаванняў у медыя Пытанні для аналізу электронных зваротаў і петыцый.
Аналіз прыёмаў у рэкламе.
Памятка для работы з фатаграфіяй помніка, мемарыяла.



Бесплатно скачать электронную книгу в удобном формате, смотреть и читать:
Скачать книгу Грамадазнаўства, 10 класс, Данілаў А.М., Палейка А.А., Кушнер Н.В., 2020 - fileskachat.com, быстрое и бесплатное скачивание.

Скачать pdf
Ниже можно купить эту книгу по лучшей цене со скидкой с доставкой по всей России.Купить эту книгу



Скачать - pdf - Яндекс.Диск.
Дата публикации:





Хештеги: :: :: :: :: ::


Следующие учебники и книги:
Предыдущие статьи: