Вы працягваеце заняткі працоўным навучаннем у вучэбных майстэрнях. У 7-м класе вы пашырыце свае веды пра будову драўніны, выраб ліставых драўняных матэрыялаў. Пазнаёміцеся з новымі тэхналогіямі, інструментамі і прыстасаваннямі для апрацоўкі піламатэрыялаў і тонкаліставога металу. Даведаецеся, якія кантрольна-вымяральныя інструменты выкарыстоўваюцца ў рабоце з металамі і драўнінай. Вывучыце будову свідравальнага станка і навучыцеся працаваць на ім. Зможаце самастойна спраектаваць і ствараць вырабы, якія магчыма будзе падарыць сябрам і родным або выкарыстаць у быце. Даведаецеся прамагчымасці выпраўлення непаладак мэблевай фурнітуры і атрымаеце ўяўленне пра тэхналогію мацавання насценных прадметаў. Пазнаёміцеся з прафесіямі людзей, якія працуюць у розных вытворчых сферах.








