У гэтым годзе вы прадоўжыце вывучэнне гісторыі Навейшага часу. Вам давядзецца разгледзець этап развіцця свету, які пачаўся пасля Другой сусветнай вайны.
Вучэбны дапаможнік складаецца з уводзін і чатырох раздзелаў. Ва «Уводзінах» даецца агульная характарыстыка развіцця пасляваеннага свету, якая дазваляе ўбачыць агульныя праблемы і тэндэнцыі, што вызначаюць сучасны этап яго гісторыі. У першых трох раздзелах разглядаецца развіццё асобных рэгіёнаў свету: ЗША і краін Еўропы; СССР і Расійскай Федэрацыі; краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Улічваючы ўзрослую глабальную ўзаемазалежнасць усіх рэгіёнаў свету, у апошнім, чацвёртым раздзеле, разглядаюцца міжнародныя адносіны і праблемы, якія закранаюць увесь свет у цэлым.








