Вы працягваеце сваё падарожжа па дзіўнай краіне пад назвай Хімія. Вы ўжо асвоілі асновы мовы гэтай навукі, даведаліся пра розныя хімічныя рэчывы і іх уласцівасці, а галоўнае, зразумелі, што хімія — гэта навука пра хімічныя ператварэнні рэчываў, якая вывучае самыя разнастайныя хімічныя працэсы.
У курсе хіміі 9-га класа перад вамі раскрыецца дзіўны свет неарганічных рэчываў. Вы пазнаёміцеся з хіміяй неметалаў і металаў, вывучыце фізічныя і хімічныя ўласцівасці простых рэчываў і найважнейшых злучэнняў, а таксама іх практычнае ўжыванне. Пры гэтым вам давядзецца пазнаёміцца з асобым класам злучэнняў вугляроду — з арганічнымі рэчывамі. Вы даведаецеся пра асаблівасці гэтых рэчываў і іх ролю ў навакольным свеце, у жыцці і дзейнасці чалавека.
Асноўныя класы неарганічных рэчываў.
Усе вядомыя неарганічныя рэчывы можна падзяліць на трупы, або класы злучэнняў. Такое дзяленне называецца класіфікацыяй. Рэчывы аднаго і таго ж класа валодаюць падобнымі ўласцівасцямі, або прыметамі. Найбольш простая класіфікацыя заснавана на адрозненні рэчываў паводле іх агрэгатнага стану — цвёрдага, вадкага і газападобнага. Аднак яна не з’яўляецда строгай, паколькі болыпасць рэчываў у залежнасці ад умоў (тэмпературы і ціску) могудь знаходзіцца ў кожным з гэтых станаў. Часцей за ўсё неарганічныя рэчывы класіфікуюцца паводле саставу, будовы і хімічных уласцівасцей.
Агульная схема класіфікацыі неарганічных рэчываў паказана на малюнку 1. Са схемы бачна, што ўсе неарганічныя рэчывы па колькасці хімічных элементаў, якія ўваходзяць у іх састаў, падзяляюцца на дзве групы — простыя і складаныя. Успомніце, чым яны адрозніваюцца адны ад адных? Як вы ўжо ведаеце, да простых рэчываў належаць металы і неметалы.
ЗМЕСТ.
ГЛАВА 1 ПАЎТАРЭННЕ АСНОЎНЫХ ПЫТАННЯЎ КУРСА ХІМІІ 8 КЛАСА.
§1. Асноўныя класы неарганічных рэчываў.
§2. Будова атама і перыядычны закон.
§3. Хімічная сувязь.
§4. Акісляльна-аднаўленчыя рэакцыі.
§5. Прыклады разлікаў па ўраўненнях акісляльна-аднаўленчых рэакцый.
§б. Растворы.
ГЛАВА 2 ЭЛЕКТРАЛІТЫЧНАЯ ДЫСАЦЫЯЦЫЯ.
§7. Электраліты і неэлектраліты.
§8. Электралітычная дысацыяцыя рэчываў.
§9. Іоны ў растворах электралітаў.
§10. Моцныя і слабыя электраліты.
§11. Электралітычная дысацыяцыя кіслот, асноў і солей.
§12. Рэакцыі іоннага абмену.
§13. Разлікі па ўраўненнях хімічных рэакцый, якія працякаюць у растворах электралітаў.
ГЛАВА 3 НЕМЕТАЛЫ.
§14. Агульная характарыстыка неметалаў.
§15. Хлор — хімічны элемент і простае рэчыва.
§16. Хлоравадарод. Саляная кіслата.
§17. Хларыды. Ужыванне салянай кіслаты і хларыдаў.
§18. Кісларод — хімічны элемент і простае рэчыва.
§19. Сера — хімічны элемент і простае рэчыва.
§20. Аксід серы(IV) і аксід серы(VІ).
§21. Серная кіслата. Фізічныя і хімічныя ўласцівасці.
§22. Сульфаты — солі сернай кіслаты. Ужыванне сернай кіслаты ісульфатаў.
§28. Азот — хімічны элемент і простае рэчыва.
§24. Аміяк.
§25. Азотная кіслата.
§26. Нітраты. Ужыванне азотнай кіслаты і нітратаў.
§27. Фосфар — хімічны элемент і простае рэчыва.
§28. Кіслародзмяпгчальныя злучэнні фосфару.
§29. Мінеральныя ўгнаенні.
§30. Вуглярод — хімічны элемент і простае рэчыва.
§31. Аксіды вугляроду.
§32. Вугальная кіслата і яе солі.
§33. Паняцце пра арганічныя рэчывы.
§34. Вуглярод — аснова арганічных злучэнняў.
§35. Значэнне арганічных рэчываў у прыродзе і жыцці чалавека.
§36. Крэмній — хімічны элемент і простае рэчыва.
§37. Аксід крэмнію(ІV). Крэмніевая кіслата і яе солі.
§38. Будаўнічыя матэрыялы на аснове прыродных аксідаў і солей.
§39. Паняцце пра выхад прадукту хімічнай рэакцыі.
ГЛАВА 4 МЕТАЛЫ.
§40. Металы. Агульная характарыстыка элементаў.
§41. Простыя рэчывы металы. Фізічныя ўласцівасці металаў.
§42. Сплавы металаў.
§43. Рад актыўнасці металаў. Узаемадзеянне металаў з растворамі кіслот.
§44. Узаемадзеянне металаў з неметаламі.
§45. Узаемадзеянне металаў з вадой і растворамі солей іншыхметалаў.
§46. Карозія металаў. Ахова ад карозіі.
§47. Злучэнні металаў. Аксіды і гідраксіды.
Бесплатно скачать электронную книгу в удобном формате, смотреть и читать:
Скачать книгу Хімія, 9 класс, Шымановіч I.Я., Красіцкі В.А., Сячко В.I., Васілеўская А.І., 2019 - fileskachat.com, быстрое и бесплатное скачивание.
Скачать pdf
Ниже можно купить эту книгу по лучшей цене со скидкой с доставкой по всей России.Купить эту книгу
Скачать - pdf - Яндекс.Диск.
Дата публикации:
Хештеги: #учебник по химии :: #химия :: #Шымановіч :: #Красіцкі :: #Сячко :: #Васілеўская :: #9 класс
Смотрите также учебники, книги и учебные материалы:
Следующие учебники и книги:
- Шпаргалки по химии, учебное пособие, Черникова Л.П., 2003
- Полярография и вольтамперометрия, теоретические основы и аналитическая практика, Хенце Г., 2008
- Химическая литература и пользование ею, Терентьев А.П., Яновская Л.А., 1967
- Химия, органическая химия, 10 класс, Рудзитис Г.Е., Фельдман Ф.Г., 2009
Предыдущие статьи:
- Химия, неорганическая химия, органическая химия, 9 класс, Рудзитис Г.Е., Фельдман Ф.Г., 2008
- Теория и практика экструзии полимеров, Ким В.С., 2005
- ХІМІЯ, Вучэбны дапаможнік для 11 класа, Мычко Д.І., Прахарэвіч К.М., Барушка І.І., 2021
- ХІМІЯ, Вучэбны дапаможнік для 10 класа, Калевіч Т.А., Матуліс Вадзім Э., Матуліс Віталій Э., Варакса I.М., 2019