Фiзiка, 8 клас, Ісачанкава Л.А., Ляшчынскі Ю.Д., Дарафейчык У.У., 2018

Фiзiка, 8 клас, Ісачанкава Л.А., Ляшчынскі Ю.Д., Дарафейчык У.У., 2018.

   Матэрыял гэтага дапаможніка пазнаёміць вас з новымі фізічнымі з’явамі, найбольш важнымі законамі прыроды і іх значэннем для навукі, тэхнікі і практычнага жыцця. Аднак, каб рашаць практычныя задачы, тлумачыць тое, што адбываецца ў навакольным свеце, неабходна зразумець фізічныя з’явы, засвоіць іх сутнасць, асноўныя заканамернасці, якім яны падпарадкоўваюцца. Каб праца з вучэбным дапаможнікам была болып плённай, мы хацелі б даць вам некалькі парад.
Прачытайце параграф спачатку аглядна, а потым бярыцеся за яго вывучэнне грунтоўна. Асаблівую ўвагу надавайце азначэнням велічынь, формулам, законам. Яны ў тэксце вылучаны тлустым шрыфтам. Калі формула мае вывад, яго трэба самастойна ўзнавіць у сшытку.

Фiзiка, 8 клас, Ісачанкава Л.А., Ляшчынскі Ю.Д., Дарафейчык У.У., 2018


Унутраная энергія.
Для адказу на гэтыя пытанні разгледзім прыклад. Шайба, якая рухалася гарызантальна па лёдзе (мал. 1), спынілася. Як змянілася яе механічная энергія адносна лёду? Кінетычная энергия шайбы паменшылася да нуля. Становішча шайбы над узроўнем лёду не змянілася, шайба не дэфармавалася. Значыць, змяненне патэнцыяльнай энергіі роўна нулю. Ці азначае тэта, што яе механічная (кінетычная) энергія знікла бясслед-на? Не. Механічная энергія шайбы перайшла ва ўнутраную энергію шайбы і лёду.

А ці можа ўнутраная энергія цела, як механічная, быць роўна нулю? Рух часціц, з якіх складаецца цела, не спыняецца нават пры самых нізкіх тэмпературах. Значыць, цела заўсё-ды (падкрэсліваем, заўсёды) мае некаторы запас унутранай энергіі. Яго можна або павялічыць, або паменшыць — і толькі!

ЗМЕСТ.
Ад аўтараў.  
Раздзел 1. Цеплавыя з’явы.
§1. Унутраная энергія.  
§2. Спосабы змянення ўнутранай энергіі.
§3. Цеплаправоднасць.
§4. Канвекцыя.  
§5. Выпраменьванне.
§6. Разлік колькасці цеплаты пры награванні і ахаладжэнні. Удзельная цеплаёмістасць.  
§7. Гарэнне. Удзельная цеплата згарання паліва.  
§8. Плаўленне і крышталізацыя.  
§9. Удзельная цеплата плаўлення і крышталізацыі.
§10. Выпарэнне вадкасцей. Фактары, якія ўплываюць на скорасць выпарэння.
§11. Кіпенне вадкасцей. Удзельная цеплата параўтварэння.
Раздзел 2. Электрамагнітныя з’явы.
§12. Электрызацыя цел. Узаемадзеянне зарадаў.  
§13. Праваднікі і дыэлектрыкі.  
§14. Электрызацыя праз уплыў.
§15. Электрычны зарад. Элементарны зарад.  
§16. Будова атама. Іоны.  
§17. Электрычнае поле. Электрычнае напружанне.  
§18. Адзінка электрычнага напружання. Разлік работы ў электрычным полі.  
§19. Электрычны ток. Крыніцы току.
§20. Сіла і напрамак электрычнага току.  
§21. Электрычны ланцуг. Вымярэнне сілы току і напружання.
§22. Сувязь сілы току і напружання. Закон Ома для ўчастка электрычнага ланцуга.



Бесплатно скачать электронную книгу в удобном формате, смотреть и читать:
Скачать книгу Фiзiка, 8 клас, Ісачанкава Л.А., Ляшчынскі Ю.Д., Дарафейчык У.У., 2018 - fileskachat.com, быстрое и бесплатное скачивание.

Скачать pdf
Ниже можно купить эту книгу по лучшей цене со скидкой с доставкой по всей России.Купить эту книгу



Скачать - pdf - Яндекс.Диск.
Дата публикации:





Хештеги: :: :: :: :: ::


Следующие учебники и книги:
Предыдущие статьи: