Біялогія, 8 класс, Бядарык І.Г., Бядарык А.Я., Іваноў У.М., 2018

Біялогія, 8 класс, Бядарык І.Г., Бядарык А.Я., Іваноў У.М., 2018.

   У гэтым навучальным годзе на ўроках біялогіі вы працягнеце знаёміцца з жывымі арганізмамі і іх узаемадзеяннем з навакольным асяроддзем. У восьмым класе вы вывучыце новы цікавы раздзел бія-логіі — заалогію — навуку пра жывёл.
Вам трэба будзе пазнаёміцца з будовай і асаблівасцямі жыццядзейнасці жывых арганізмаў царства Жывёлы, з разнастайнасцю відаў жывых арганізмаў, іх значэннем у прыродзе і жыцці чалавека.
Вучэбны дапаможнік уключае дзевяць раздзелаў. Прыступаючы да вывучэння главы, прачытайце ўводны тэкст і інфармацыю пра тое, аб чым вы даведаецеся і чаму навучыцеся. Раздзелы складаюцца з параграфаў.

Біялогія, 8 класс, Бядарык І.Г., Бядарык А.Я., Іваноў У.М., 2018


Царства Жывёлы.
Якія прыкметы жывых арганізмаў вы ведаеце? 2. Успомніце асаблівасці будовы жывёльнай клеткі.
Жывёлы засялілі ўсе куткі зямнога шара, асвоілі ўсе асяроддзі жыцця. Яны вельмі разнастайныя па памерах, знешняй і ўнутранай бу-дове, паводзінах. Сярод насельнікаў нашай планеты налічваецца болын за 1,5 млн відаў жывёл. Іх вывучэннем займаецца раздзел біялогіі — заалогія (ад зоон — жывёла і логас — навука). Заалогія — навука пра жывёл, якая вывучае іх разнастайнасць, будову і жыццядзейнасць.

Жывёлы, як і ўсе іншыя жывыя арганізмы, маюць клетачную будову, кормяцца, дыхаюць, растуць і развіваюцца, размнажаюцца і паміраюць.

Асноўныя адметныя прыкметы прадстаўнікоў царства Жывёлы.
Разнастайныя жывыя арганізмы аб’ядналі ў царства Жывёл па шэрагу агульных прыкмет:
1. Гетэратрофнае харчаванне. Жывёлы выкарыстоўваюць у ежу гатовыя арганічныя рэчывы. Па тыпе харчавання адрозніваюць раслі-наедных (траваедныя), драпежных і ўсёедных жывёл.

Змест.
Ад аўтараў.
Раздзел 1. Агульная характарыстыка жывёл.
§1. Царства Жывёлы.
§2. Класіфікацыя і значэнне жывёл.
Раздзел 2. Тып Кішачнаполасцевыя.
§3. Будова і спосаб жыцця кішачнаполасцевых.
§4 Разнастайнасць і значэнне кішачнаполасцевых.
Раздзел 3. Тып Плоскія чэрві.
§5. Будова і спосаб жыцця раснічных чарвей.
§6. Паразітычныя плоскія чэрві.
Раздзел 4. Тып Круглыя чэрві (Нематоды).
§7. Аскарыда чалавечая. Агульныя рысы будовы круглых чарвей.
§8. Разнастайнасць круглых чарвей.
Раздзел 5. Тып Кольчатыя чэрві.
§9. Малашчацінкавыя чэрві. Асяроддзе пражывання, унутраная і знешняя будова дажджавога чарвяка.
§10. Размнажэнне дажджавога чарвяка. Значэнне малашчацінкавых чарвей у прыродзе.
§11. Многашчацінкавыя чэрві. П’яўкі.
Раздзел 6. Тып Малюскі.
§12. Спосаб жыцця, будова, разнастайнасць і значэнне бруханогіх малюскаў.
§13. Спосаб жыцця, асаблівасці будовы і разнастайнасць двухстворкавых малюскаў.
§14. Спосаб жыцця, асаблівасці будовы і разнастайнасць галаваногіх малюскаў.
Раздзел 7. Тып Членістаногія.
§15. Агульная характарыстыка тыпу Членістаногія.
§16. Клас Ракападобныя. Спосаб жыцця і знешняя будова рачнога рака.
§17. Унутраная будова і размнажэнне рачнога рака.
§18. Разнастайнасць і значэнне ракападобных.
§19. Клас Павукападобныя. Павук-крыжавік.
§20. Разнастайнасць і значэнне павукападобных.
§21. Клас Насякомыя. Знешняя будова хрушча.
§22. Унутраная будова хрушча.
§23. Размнажэнне і тыпы развіцця насякомых.
§24. Насякомыя з няпоўным ператварэннем.
§25. Насякомыя з поўным ператварэннем.
§26. Насякомыя — шкоднікі раслін.
§27. Насякомыя — пераносчыкі захворванняў, паразіты чалавека і жывёл.
§28. Выкарыстанне насякомых чалавекам.
§29. Калекцыяніраванне і ахова насякомых.
Раздзел 8. Тып Хордавыя.
§30. Хордавыя жывёлы.
§31. Ланцэтнік — ніжэйшая хордавая жывёла.
§32. Надклас Рыбы. Рачны акунь — прадстаўнік касцявых рыб.
§33. Сістэмы органаў рыб: будова, функцыі.
§34. Нервовая сістэма, паводзіны і размнажэнне рыб.
§35. Разнастайнасць рыб.
§36. Значэнне рыб у жыцці чалавека. Ахова рыб.
§37. Асяроддзе пражывання, знешняя будова, шкілет і мускулатура земнаводных.
§38. Сістэмы органаў земнаводных: будова, функцыі.
§39. Разнастайнасць земнаводных, іх значэнне і ахова.
§40. Асяроддзе пражывання паўзуноў: знешняя будова, шкілет і мускулатура.
§41. Сістэмы органаў паўзуноў: будова і функцыі.
§42. Разнастайнасць паўзуноў. Лускаватыя паўзуны.
§43. Чарапахі і кракадзілы. Значэнне паўзуноў.
§44. Птушкі — насельнікі паветра.
§45. Асаблівасці ўнутранай будовы птушак.
§46. Размнажэнне і развіццё птушак.
§47. Прыстасаванасць птушак да сезонных з’яў прыроды.
§48. Экалагічныя групы птушак.
§49. Драпежныя птушкі. Птушкі культурных ландшафтаў і гарадскога асяроддзя.
§50. Значэнне птушак у прыродзе і жыцці чалавека.
§51. Знешняя будова, шкілет і мускулатура млекакормячых.
§52. Унутраная будова млекакормячых на прыкладзе свойскага сабакі.
§53. Нервовая сістэма, органы пачуццяў і паводзіны млекакормячых.
§54. Размнажэнне і развіццё млекакормячых.
§55. Разнастайнасць млекакормячых: першазвяры і сапраўдныя звяры.
§56. Разнастайнасць млекакормячых: рукакрылыя і грызуны.
§57. Драпежныя млекакормячыя.
§58. Капытныя млекакормячыя.
§59. Марскія млекакормячыя.
§60. Хобатныя і прыматы.
§61. Сельскагаспадарчыя жывёлы.
§62. Роля млекакормячых у прыродзе і жыцці чалавека.
Раздзел 9. Жывёльны свет і гаспадарчая дзейнасць чалавека.
§63. Экалагічныя групы жывёл: жывёлы лясоў і адкрытых тэрыторый.
§64. Водныя і сінантропныя жывёлы.
§65. Узаемаадносіны чалавека і жывёл.
§66. Ахова жывёл.
Слоўнік асноўных тэрмінаў і паняццяў.



Бесплатно скачать электронную книгу в удобном формате, смотреть и читать:
Скачать книгу Біялогія, 8 класс, Бядарык І.Г., Бядарык А.Я., Іваноў У.М., 2018 - fileskachat.com, быстрое и бесплатное скачивание.

Скачать pdf
Ниже можно купить эту книгу по лучшей цене со скидкой с доставкой по всей России.Купить эту книгу



Скачать - pdf - Яндекс.Диск.
Дата публикации:





Хештеги: :: :: :: :: ::


Следующие учебники и книги:
Предыдущие статьи: