Матэрыял дадзенага вучэбнага дапаможніка дазволіць вам больш глыбока акунуцца ў таямніцы механікі, з якой вы ўжо часткова пазнаёміліся ў 7-м класе. Дапаможнік складаецца з чатырох раздзелаў, падзеленых на параграфы. Параграфы змяшчаюць рубрыкі: «Галоўныя вывады», «Кантрольныя пытанні», «Дамашняе заданне», «Для дапытлівых». У канцы раздзелаў пералічаны тэмы праектных заданняў. Яны выконваюцца па рэкамендацыі настаўніка. Пяты раздзел вучэбнага дапаможніка складаецца з апісання лабараторных работ.
