Матэрыял гэтага дапаможніка пазнаёміць вас з новымі фізічнымі з’явамі, найбольш важнымі законамі прыроды і іх значэннем для навукі, тэхнікі і практычнага жыцця. Аднак, каб рашаць практычныя задачы, тлумачыць тое, што адбываецца ў навакольным свеце, неабходна зразумець фізічныя з’явы, засвоіць іх сутнасць, асноўныя заканамернасці, якім яны падпарадкоўваюцца. Каб праца з вучэбным дапаможнікам была болып плённай, мы хацелі б даць вам некалькі парад.
Прачытайце параграф спачатку аглядна, а потым бярыцеся за яго вывучэнне грунтоўна. Асаблівую ўвагу надавайце азначэнням велічынь, формулам, законам. Яны ў тэксце вылучаны тлустым шрыфтам. Калі формула мае вывад, яго трэба самастойна ўзнавіць у сшытку.
