У другім класе вы працягнеце знаёмства з навакольным светам. З вучэбнага дапаможніка даведаецеся шмат новага пра прыроду і жыццё чалавека.
Уважліва чытайце тэкст. Звяртайце ўвагу на словы, вылучаныя тлустым шрыфтам і колерам.
Разглядайце ілюстрацыі і схемы. Адказвайце на пытанні і выконвайце заданні, праводзьце доследы і назіранні.








