Беларуская мова, 10 класс, Валочка Г.М., Васюковіч Л.С., Зелянко В.У., 2020.
Фрагмент из книги:
Людзі не могуць існаваць без мовы. З яе дапамогай пазнаю´ць навакольны свет, выказваюць свае думкі, пачуцці, перажыванні, дзеляцца вопытам працоўнай дзейнасці. Ні авалодваць ведамі, ні нават думаць нельга без мовы, якая дазваляе нам чытаць і разумець кнігі, слухаць і засвойваць тое, што гавораць іншыя, размаўляць і абменьвацца думкамі з сябрамі, бацькамі, настаўнікамі, знаёмымі і незнаёмымі. Усё гэта адбыва ец ца ў людской супольнасці — грамадстве, у працэсе маўленчай дзейнасці чалавека, якая ўключае ў сябе гаварэнне, успрыманне і разуменне прачытанага (чытанне) ці пачутага (аўдзіраванне), а таксама
пісьмо. Іншымі словамі, мова — гэта сістэма адзінак (словы, грама тычныя формы і інш.), з дапамогай якіх людзі ўступаюць у сура змоўніцтва паміж сабой, г. зн. уключаюцца ў працэс маўленчай дзейнасці.
