Беларуская мова, 5 класс, Частка 2, Валочка Г.М., Зелянко В.У., Мартынкевіч С.В., Якуба С.М., 2019.
Фрагмент из книги:
Можна сцвярджаць, што першыя навуковыя веды, якія свядома набывае чалавек, звязаны з гукавым ладам мовы. Ужо ў першыя месяцы жыцця дзіця ўважліва прыслухоўваец-ца да маўлення дарослых. Перш чым засвоіць асобныя словы і фразы, яно ўпэўнена адрознівае інтанацыю. Малы супакой-ваецца, калі чуе разважныя словы, кідаецца ў плач ад гучна-га голасу. Немаўляты яшчэ самі не могуць размаўляць, але вельмі рана пачынаюць разумець мову.
Наступныя крокі на шляху да ведаў таксама звязаны з авалоданнем гукавым ладам мовы. Вельмі хутка ў малога ўзнікае жаданне не толькі моўчкі слухаць бацькоў, але і самому выказацца: паклікаць маму, папрасіцца на рукі да таты, адмовіцца ад кашы.
