Дарагія сябры! Вучэбны дапаможнік, які вы трымаеце ў руках, прысвечаны багатаму на падзеі перыяду ў гісторыі Беларусі. Памятайце, што навука гісторыя не проста захоўвае памяць пра тое, што было. Яна стварае падмурак для далейшага развіцця народаў і краін. Таму пры засваенні гэтага прадмета самае важнае — разуменне сутнасці падзей, а не завучванне дат. У гісторыі ўсё мае свае прычыны і наступствы, і нават адзін чалавек можа паўплываць на ход найважнейшых падзей у развіцці краіны.
