Фрагмент из книги:
Пад сінтаксічнымі сінонімамі разумеюцца розныя па будове, але блізкія па сэнсе сінтаксічныя адзінкі. Прыклады сінтаксічных сінонімаў:
а) сінонімы-словазлучэнні: варэнне са сліў — слівавае варэнне;
б) сінонімы — розныя віды двухсастаўных сказаў: Хто не любіць глядзець мультфільмы?! — Усе любяць глядзець мультфільмы;
в) сінонімы — простыя і складаныя сказы: Пачутае ўразіла мяне. — Тое, што я пачуў, мяне ўразіла;
г) сінонімы — дзеепрыметнікавыя, дзеепрыслоўныя звароты і даданыя часткі складаных сказаў: Вывучыўшы ўрокі, Марына вырашыла дапамагчы маці прыгатаваць вячэру. — Калі Марына вывучыла ўрокі, яна вырашыла дапамагчы маці прыгатаваць вячэру.
