У гэтым годзе вы пачынаеце вывучэнне новага школьнага прадмета — хіміі. Тэта вельмі цікавая навука, якая дапаможа вам правільна разумець навакольны свет і тлумачыць розныя з’явы, якія адбываюцца навокал. Яна дасць вам адказы на многія пытанні і пашырыць ваш кругагляд.
Ці з’яўляюцца для вас новымі словы хімія, хімічны? Вядома ж, не! Вы ўжо чулі іх дома, у школе, па тэлебачанні. Тэта сведчыць аб тым, што хімія і ўсё, што з ёй звязана, стала неад’емнай часткай жыцця чалавека, яго паўсядзённай дзейнасці.








