Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура), Вучэбны дапаможнік для 9 класа, Колбышава С.I., Томашава І.Р., Захарына Ю.Ю., Волкава I.В., Бычкова Н.В., Шатарава М.А., 2019.
У 9-м класе мы працягваем з вамі займальнае падарожжа па прасторах айчыннай і сусветнай мастацкай культуры. Вы ўбачыце, як Вялікая французская рэвалюцыя паўплывала на гісторыю мастацтва. Даведаецеся, што такое рамантызм, і зразумееце, чаму мастакі-класіцысты вялі з рамантыкамі зацятую барацьбу. Вялікі жывапіс і музыка XIX стагоддзя раскрыюць вам глыбіні чалавечай душы і таямніцы сэрца. Вы наведаеце знакамітыя Парыжскія салоны і здзівіцеся нечаканым адкрыццям імпрэсіяністаў.