Музыка — вечны спадарожнік чалавека. Яна суправаджае яго на працягу ўсяго жыцця, адлюстроўвае навакольны свет і стан чалавечай душы. Багатая і разнастайная музычная культура нашай Радзімы — Беларусі. У гэтым годзе вы далучыцеся да сапраўдных скарбаў беларускай народнай песні, якая адлюстроўвае жыццё і пачуцці людзей, што жывуць на нашай зямлі. Праз беларускую песню мы можам даведацца пра характар і душу нашага народа.
