У гэтым навучальным годзе вы будзеце працягваць вывучэнне цеплавых і электрамагнітных з’яў у частках «Малекулярная фізіка» і «Электрадынаміка». Матэрыял вучэбнага дапаможніка адпавядае базаваму ўзроўню навучання і ўтрымлівае апісанне доследаў, апорныя факты і формулы, неабходныя для далейшага вывучэння фізікі, а таксама дадатковыя цікавыя звесткі.
