Чарнова

Працоўнае навучанне, 9 клас, Тэхнічная праца, Чарнова А.М., Дубіна І.В., 2019

Працоўнае навучанне, 9 клас, Тэхнічная праца, Чарнова А.М., Дубіна І.В., 2019.

   Вы працягваеце вывучаць курс працоўнага навучання. У 9-м класе вы пашырыце свае веды пра дрэва- і металаапрацоўку, пазнаёміцеся з сучаснымі відамі апрацоўкі драўніны і металаў, іх асаблівасцямі. Даведаецеся пра кампазіцыйныя матэрыялы, іх сферы ўжывання; паглыбіце свае веды пра ручныя электрыфікаваныя інструменты для метала- і дрэваапрацоўкі. Навучыцеся прыёмам тачэння на такарных станках па дрэве і метале, зможаце самастойна праектаваць і вырабляць прадметы, якія падорыце сябрам і родным, ці проста карыстацца імі ў быце. Таксама даведаецеся пра віды штэпсельных разетак, выключальнікі, тыпы электрычных лямп, зможаце выканаць рамонт электрычнага падаўжальніка і замяніць штэпсельную вілку. Пазнаёміцеся з некаторымі рабочымі прафесіямі людзей, занятых у сферы вытворчасці.

Працоўнае навучанне, 9 клас, Тэхнічная праца, Чарнова А.М., Дубіна І.В., 2019
Скачать и читать Працоўнае навучанне, 9 клас, Тэхнічная праца, Чарнова А.М., Дубіна І.В., 2019
 

Працоўнае навучанне, Тэхнічная праца, Вучэбны дапаможнік для 8-га класа, Чарнова А.М., Дубіна І.В., Царэня Д.В., 2019

Працоўнае навучанне, Тэхнічная праца, Вучэбны дапаможнік для 8-га класа, Чарнова А.М., Дубіна І.В., Царэня Д.В., 2019.

Вы працягваеце заняткі працоўным навучаннем у вучэбных майстэрнях. У 8-м класе вы пашырыце свае веды пра драўніну і вытворчасць металаў і сплаваў. Даведаецеся, якія маркі сталі выкарыстоўваць для вырабу рэжучых інструментаў. Пазнаёміцеся з механічнай апрацоўкай драўніны, з будовай такарных станкоў, навучыцеся працаваць на іх. Зможаце самастойна спраектаваць і вырабіць прадметы,
якія магчыма будзе падарыць сваім сябрам і родным або выкарыстаць у быце. Таксама даведаецеся пра выпраўленне непаладак санітарна- тэхнічнага абсталявання, зможаце самі выканаць найпрасцейшы рамонт гэтага абсталявання. Пазнаёміцеся з некаторымі прафесіямі людзей, якія працуюць у сферы вытворчасці.

Працоўнае навучанне, Тэхнічная праца, Вучэбны дапаможнік для 8-га класа, Чарнова А.М., Дубіна І.В., Царэня Д.В., 2019
Скачать и читать Працоўнае навучанне, Тэхнічная праца, Вучэбны дапаможнік для 8-га класа, Чарнова А.М., Дубіна І.В., Царэня Д.В., 2019
 

Працоўнае навучанне, Тэхнічная праца, Вучэбны дапаможнік для 7-га класа, Чарнова А.М., Дубіна І.В., 2019

Працоўнае навучанне, Тэхнічная праца, Вучэбны дапаможнік для 7-га класа, Чарнова А.М., Дубіна І.В., 2019.


Вы працягваеце заняткі працоўным навучаннем у вучэбных майстэрнях. У 7-м класе вы пашырыце свае веды пра будову драўніны, выраб ліставых драўняных матэрыялаў. Пазнаёміцеся з новымі тэхналогіямі, інструментамі і прыстасаваннямі для апрацоўкі піламатэрыялаў і тонкаліставога металу. Даведаецеся, якія кантрольна-вымяральныя інструменты выкарыстоўваюцца ў рабоце з металамі і драўнінай. Вывучыце будову свідравальнага станка і навучыцеся працаваць на ім. Зможаце самастойна спраектаваць і ствараць вырабы, якія магчыма будзе падарыць сябрам і родным або выкарыстаць у быце. Даведаецеся прамагчымасці выпраўлення непаладак мэблевай фурнітуры і атрымаеце ўяўленне пра тэхналогію мацавання насценных прадметаў. Пазнаёміцеся з прафесіямі людзей, якія працуюць у розных вытворчых сферах.

Працоўнае навучанне, Тэхнічная праца, Вучэбны дапаможнік для 7-га класа, Чарнова А.М., Дубіна І.В., 2019
Скачать и читать Працоўнае навучанне, Тэхнічная праца, Вучэбны дапаможнік для 7-га класа, Чарнова А.М., Дубіна І.В., 2019
 

Працоўнае навучанне, Тэхнічная праца, Вучэбны дапаможнік для 6-га класа, Чарнова А.М., Дубіна І.В., 2018

Працоўнае навучанне, Тэхнічная праца, Вучэбны дапаможнік для 6-га класа, Чарнова А.М., Дубіна І.В., 2018.

Вы працягваеце заняткі працоўным навучаннем. У 5-м класе вы пазнаёміліся з абсталяваннем сталярнай і слясарнай майстэрні, даведаліся, як атрымліваюць драўніну і метал, навучыліся ствараць вырабы з драўніны і дроту. У 6-м класе вы пашырыце свае веды пра ўласцівасці драўніны, драўняныя пароды, вытворчасць піламатэрыялаў. Азнаёміцеся з атрыманнем тонкаліставога металу, яго відамі і ўласцівасцямі. Даведаецеся пра тэхналогіі, інструменты і прыстасаванні для апрацоўкі піламатэрыялаў і тонкаліставога металу. Зможаце адрамантаваць выведзены са строю малаток або гаспадарчы інвентар. Навучыцеся самастойна праектаваць і ствараць вырабы, якія зможаце падарыць сваім сябрам і родным. Пазнаёміцеся з прафесіямі людзей, што працуюць у розных сферах вытворчасці.

Працоўнае навучанне, Тэхнічная праца, Вучэбны дапаможнік для 6-га класа, Чарнова А.М., Дубіна І.В., 2018
Скачать и читать Працоўнае навучанне, Тэхнічная праца, Вучэбны дапаможнік для 6-га класа, Чарнова А.М., Дубіна І.В., 2018
 

Працоўнае навучанне, Тэхнічная праца, Вучэбны дапаможнік для 5-га класа, Чарнова А.М., Царэня Д.В., 2017

Працоўнае навучанне, Тэхнічная праца, Вучэбны дапаможнік для 5-га класа, Чарнова А.М., Царэня Д.В., 2017.

Перад вамі вучэбны дапаможнік па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне. Тэхнічная праца». Працуючы з ім, вы атрымаеце звесткі аб канструкцыйных матэрыялах, такіх як дрэва і метал, навучыцеся рабіць вырабы з іх. Даведаецеся аб прызначэнні інструментаў і прыстасаванняў для апрацоўкі матэрыялаў, авалодаеце прыёмамі працы з імі. Пазнаёмі-цеся з прафесіямі людзей, якія працуюць у сферы вытворчасці.

Працоўнае навучанне, Тэхнічная праца, Вучэбны дапаможнік для 5-га класа, Чарнова А.М., Царэня Д.В., 2017
Скачать и читать Працоўнае навучанне, Тэхнічная праца, Вучэбны дапаможнік для 5-га класа, Чарнова А.М., Царэня Д.В., 2017
 

Чарчэнне, 10 класс, Бежанар Ю.П., Чарнова А.М., Семянтоўская В.В., 2020

Чарчэнне, 10 класс, Бежанар Ю.П., Чарнова А.М., Семянтоўская В.В., 2020.

   Вы прыступаеце да вывучэння вучэбнага прадмета «Чарчэнне», мэтай якога з’яўляецца фарміраванне прыёмаў чытання чарцяжоў і выканання графічных відарысаў, развіццё мыслення, прасторавага ўяўлення і творчага патэнцыялу асобы.
Развітае прасторавае ўяўленне патрабуецца людзям шмат якіх прафесій: матэматыкам і фізікам, дызайнерам і архітэктарам, мастакам і канструктарам, інжынерам і будаўнікам, мадэльерам і хімікам, эканамістам і юрыстам. Шмат якія навукі вывучаюцца і тлумачадца пры дапамозе чарцяжоў, таму што чарцёж забяспечвае нагляднасць відаў любых вырабаў (прадметаў).

Чарчэнне, 10 класс, Бежанар Ю.П., Чарнова А.М., Семянтоўская В.В., 2020
Скачать и читать Чарчэнне, 10 класс, Бежанар Ю.П., Чарнова А.М., Семянтоўская В.В., 2020
 





 

2024-12-22 05:37:05