Цемушаў

Гісторыя Сярэдніх вякоў, 6 клас, Фядосік В.А., Цемушаў С.М., 2016

Гісторыя Сярэдніх вякоў, 6 клас, Фядосік В.А., Цемушаў С.М., 2016.

   Вы пачынаеце вывучэнне наступнай за Старажытнасцю эпохі сусветнай гісторыі, якую называюць Сярэднімі вякамі.
З дапамогай зместу ў канцы вучэбнага дапаможніка вы зможаце хутка арыентавацца ў вывучаемым матэрыяле і знаходзіць патрэбныя раздзел, тэму, параграф. Тэкст кожнага параграфа падраздзяляецца на асноўны і дадатковы. Асноўны ўключае матэрыял, абавязковы для вывучэння і засваення. Асобым шрыфтам выдзелены новыя словы: важнейшыя — паўтлустым курсівам, астатнія — курсівам. Умоўныя абазначэнні дапамогуць арыентавацца ў выкарыстанні разнастайных крыніц гістарычнай інфармацыі. Табліца «Асноўныя падзеі гісторыі Сярэдніх вякоў» у канцы вучэбнага дапаможніка дапаможа запомніць найбольш значныя падзеі і параўнаць іх адну з другой. Карты дадуць магчымасць вызначыць месца гістарычных падзей, тэрыторыі сярэдневяковых дзяржаў. Яркія і маляўнічыя ілюстрацыі дапоўняць расказ пра мінулае.

Гісторыя Сярэдніх вякоў, 6 клас, Фядосік В.А., Цемушаў С.М., 2016
Скачать и читать Гісторыя Сярэдніх вякоў, 6 клас, Фядосік В.А., Цемушаў С.М., 2016
 

Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны XIII, 6 клас, Цемушаў С.М., 2012

Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны XIII ст., 6 клас, Цемушаў С.М., 2012.

Хрэстаматыя змяшчае матэрыял для вывучэння гісторыі Беларусі старажытных часоў, а таксама Ранняга і Высокага сярэдневякоўя ў 6-х класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Дадзены дапаможнік дапаўняе і ў шмат чым тлумачыць і ўдакладняе матэрыял вучэбнага дапаможніка «Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны XIII ст.», 6-ы кл. Выкарыстанне матэрыялаў на асноўных уроках і факультатыўных занятках будзе спрыяць эфектыўнаму засваенню вучэбнага матэрыялу, зробіць урокі больш цікавымі і разнастайнымі. Дапаможнік дазволіць вучням зарыентавацца ў сучасным разуменні асноўных праблем гісторыі Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны XIII ст., пазнаёміцца з асноўнымі крыніцамі звестак аб мінулым нашай краіны і метадамі працы гісторыкаў. Прызначаецца вучням і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі і ўсходніх славян увогуле.

Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны XIII ст., 6 клас, Цемушаў С.М., 2012
Скачать и читать Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны XIII, 6 клас, Цемушаў С.М., 2012
 

Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца ХV, для 6 класа, частка 2, Бохан Ю.М., Цемушаў С.М., 2016

Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца ХV ст., для 6-га класа, Частка 2, Бохан Ю. М., Цемушаў С. М., 2016.

Юныя сябры! Вы трымаеце ў руках вучэбны дапаможнік па гісторыі нашага краю са старажытных часоў да канца Сярэднявечча. Ён павінен стаць вашым спадарожнікам на працягу паловы года. З яго дапамогай вы набудзеце веды аб жыцці насельніцтва на беларускіх землях у найбольш ранні перыяд гісторыі.

Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца ХV ст., для 6-га класа, Частка 2, Бохан Ю. М., Цемушаў С. М., 2016
Скачать и читать Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца ХV, для 6 класа, частка 2, Бохан Ю.М., Цемушаў С.М., 2016
 

Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца ХV, для 6 класа, Частка 1, Бохан Ю.М., Цемушаў С.М., 2016

Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца ХV ст., для 6-га класа, Частка 1, Бохан Ю. М., Цемушаў С. М., 2016.

Дарагія сябры! Перш чым пачынаць працаваць з дапаможнікам, уважліва азнаёмцеся з яго зместам. Кніга складаецца з дзвюх частак, у кожнай з якіх — па два вялікія раздзелы. Раздзелы падзяляюцца на параграфы, якія змяшчаюць некалькі пунктаў, абазначаных лічбамі. Дапаможнік пачынаецца з «Уводзін». Там даюцца агульныя звесткі пра гісторыю Беларусі ў старажытнасці і Сярэднявеччы, пра асноўныя крыніцы, з якіх мы даведаліся аб тых далёкіх часах.

Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца ХV ст., для 6-га класа, Частка 1, Бохан Ю. М., Цемушаў С. М., 2016
Скачать и читать Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца ХV, для 6 класа, Частка 1, Бохан Ю.М., Цемушаў С.М., 2016
 





 

2024-11-21 15:23:02