Па гэтай кнізе вы працягнеце вывучэнне алгебры. Кніга складаецца з чатырох раздзелаў, кожны з якіх падзелены на параграфы.
Кожны раздзел вучэбнага дапаможніка заканчваецца рубрыкамі «Выніковая самаацэнка», «Практычная матэматыка», «Займальная матэматыка». У іх вы знойдзеце пералік патрабаванняў да засваення тэарэтычнага матэрыялу і практычныя заданні для самаправеркі, задачы на прымяненне матэматыкі ў разнастайных галінах жыцця, а таксама задачы для тых, хто захапляецца матэматыкай.
Для абагульнення раней вывучанага матэрыялу ў вучэбным дапаможніку дадзены раздзел «Выніковае паўтарэнне».
