Фрагмент из книги:
Беларуская мова — тэта нацыянальная мова беларускага народа. Нацыянальная мова — мова, якая з’яўляецца сродкам пісьмовых і вусных зносін нацыі.
Як іншыя нацыянальныя мовы, сучасная беларуская мова выступав ў дзвюх разнавіднасцях: літаратурнай і народна-дыялектнай. Кожная з гэтых разнавіднасцей мае свае сферы ўжывання і свае формы бытавання. Мясцовыя гаворкі тэрытарыяльна і функцыянальна абмежаваны. Яны існуюць у вуснай форме і выкарыстоўваюцца пераважна як сродак зносін сярод сельскіх жыхароў.








